РЭГІСТРАЦЫЯ


Імя-прозвішча, альбо нікнэйм:
Якім транспартам будзеце ехаць?
 
Колькі з вамі будзе людзей?
Кантактны мэйл:
Кантактны тэлефон:
(ХХХ) ХХХ ХХ ХХ



01.09 - Расклад выступаў, транспарт

Прапануем вашай увазе расклад выступаў і інфармацыю пра транспарт да фестывальнай пляцоўкі.

13.30 – Госціца
13.50 – Стары Ольса
14.45 – Хоха Бэнд
15.30 – Ветах
16.20 – Аляксандра і Канстанцін
17.10 – Троіца
18.30 – Osimira
19.45 – O’Skrypka

Даехаць да музея можна:

– На асабістым аўто альбо ровары (з роварам можна ўвайсці на тэррыторыю фестывалю).

– Рэйсавымі аўтобусамі 203, 262, 363, 277, 325, 357 ад аўтастанцыi "Паўднёва-Заходняя". Дадатковыя рэйсы аўтобуса нумар 203 у напрамку Музея: 12.25, 12.45, 13.15. Дадатковыя рэйсы ў напрамку Мінска: 21.30, 22.00, 22.35. Квіток каштуе 1,5 тыс. руб.

– Фестывальным аўтобусам ад прыпынка "Малінаўка 6" (скрыжаванне вуліц Слабадской і Громава) з 11 да 23 гадзін. Аўтобус курсіруе па запаўняльнасці, праезд бясплатны.



31.08 - Алег Скрыпка вязе ў Мінск этна-дыскатэку

3 верасня ў межах фолк-фэста "Камяніца" лідар вядомага ўкраінскага гурта "Воплі Відаплясава" ўпершыню пакажа беларусам сваю сольную танцавальную фолк-праграму, у якой ён адначасова выступае ў ролі спевака і ды-джэя.

Фестываль адбудзецца ў Музеі народнай архітэктуры і побыту (в.Азярцо, 5 км. за аўтарынак "Малінаўка), дзе сярод маляўнічых лугоў знаходзіцца ўнікальная калекцыя беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў. Грошы ад квіткоў ідуць на рахункі музея, дапамагаючы захоўваць экспанаты.

"У мяне даўно была ідэя – зрабіць народную музыку танцавальнай. Але не толькі танцавальнай, але і сучасна-танцавальнай, – распавёў Алег Скрыпка ў нядаўнім інтэрв’ю ўкраінскаму парталу Tochka.net. – Я праехаўся па Еўропе, заязжаў у Амерыку, граў у Канадзе – я пабачыў, што такія дыскатэкі папулярныя не толькі ва Ўкраіне. Гэта ўсім знаёма і зразумела, але ўсё ж застаецца ноў-хаў. Мне прыемна, што гэты напрамак ужо жыве самастойна. Я бачу, што ўсё больш ды-джэяў, і ўкраінскіх, і замежных, ужо грае такую музыку. Я мяркую, што за такой музыкай будучыня, я даў ёй назву – этна-дыска".

Беларускімі хэдлайнерамі сёлетняй "Камяніцы" будуць добра вядомыя этна-трыо "Троіца" і гурт Osimira. Адкрыюць фэст гурты "Госціца" і "Стары Ольса", таксама выступяць "Хоха Бэнд", "Ветах", "Аляксандра і Канстанцін". Акрамя музычнай праграмы гледачоў на пляцоўцы чакаюць народныя гульні і іншыя забавы. Дарэчы, патрапіць на фэст можна бесплатна – дастаткова прыйсці ў беларускім нацыянальным касцюме альбо кашулі.

Генеральны партнер фэста – "Белзнешэканамбанк". Квіткі каштуюць 10 тыс. руб. для дарослых і 5 тыс. руб. для школьнікаў. Наведнікі таксама будуць мець магчымасць паглядзець усю экспазіцыю. Папярэдні продаж квіткоў у касах музея. Пачатак мерапрыемства ў 13.00. Даведка: (029) 670 13 30.



23.08 - Фолк-фэст "Камяніца" адкрыюць "Стары Ольса" і "Госціца"

Арганізатары фолк-фэста "Камяніца", хэдлайнерамі якога сёлета будуць "Троіца", Osimira і Алег Скрыпка ("Воплі Відаплясава"), абвесцілі імёны астатніх удзельнікаў мерапрыемства.

Гэтым разам фэст пачнецца раней, чым звычайна – у 13 гадзін. Прычым спазняцца нельга, бо адкрываць яго будуць мэтры – гурты "Госціца" і "Стары Ольса". Пасля гэтага гледачоў чакае прэм’ера новага фолк-рок праекта Машы Яр і іншых вядомых музыкаў, які атрымаў назву "Хоха Бэнд". А перад хэдлайнерамі будуць выступаць гурт "Ветах" і дуэт "Аляксандра і Канстанцін".

"У гэтым годзе мы намагаліся забяспечыць не толькі разнастайную, але і моцную музычную праграму ад самага пачатку фэста. Ідэя ў тым, каб людзі прыязджалі ў музей на ўвесь дзень, бо будзе што паслухаць, на што паглядзець і чым заняцца – мы рыхтуем шмат цікавых сюрпрызаў", – распавёў каардынатар фэста Сяргей Чэгрынец.

Трэці штогадовы фолк-фэст "Камяніца" адбудзецца 3 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам (4 км за аўтарынак "Малінаўка"), на тэрыторыі якога знаходзіцца ўнікальная калекцыя аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў. Мэта мерапрыемства – прапагада беларускай культуры і дапамога музею. Усе грошы за ўваход ідуць на рахункі гэтай ўстановы, дапамагаючы захоўваць экспанаты.

Уваход будзе адбывацца па квітках музею, якія каштуюць 10 тыс. руб для дарослых і 5 тыс. для школьнікаў. Наведнікі будуць мець магчымасць не толькі паслухаць музыку, але і паглядзець усю экспазіцыю. Папярэдні продаж квіткоў у касах музею. Даведка: (029) 670 13 30.



17.08 - На фолк-фэсце "Камяніца" выступіць Алег Скрыпка

3 верасня пад Мінскам адбудзецца фолк-фэст "Камяніца". Гэтым разам мерапрыемства ўзначаляць беларускія гурты "Троіца", Osimira, а таксама лідэр украінскага рок-гурта "Воплі Відаплясава" Алег Скрыпка.

Фэст адбываецца ўжо трэці год запар у Музеі народнай архітэктуры і побыту (вёска Азярцо, 4 км. за аўтарынак "Малінаўка"), на тэрыторыі якога знаходзіцца ўнікальная калекцыя аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў. Мэта мерапрыемства – прапагада беларускай культуры і дапамога музею. Усе грошы за ўваход ідуць на рахункі гэтай ўстановы, дапамагаючы захоўваць экспанаты.

Для кожнага з хэдлайнераў фестывалю выступ на сёлетняй "Камяніцы" будзе знакавым. Этна-трыо "Троіца" ўпершыню прадставіць у Беларусі на вялікай сцэне свой ухвалены крытыкамі новы альбом "Зімачка". Магілёўскі гурт Osimira, які добра ведаюць у Расіі, Украіне і Польшчы, выступіць ў Мінску ўпершыню з 2007 года. А для лідэра "ВВ" Алега Скрыпкі гэта першы ў Беларусі выступ з фолк-праграмай.

"Алег Скрыпка – не толькі знакаміты рок-музыка, але і вядомы прапагандыст украінскай культуры, у тым ліку народнай. Напрыклад, ён з’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком вядомага ўкраінскага фолк-фэсту "Краіна мрій" і розных яго адгалінаванняў, – распавядае каардынатар "Камяніцы" Сяргей Чэгрынец. – Яму цікава паказаць беларускай публіцы сваю фолкавую праграму, паглядзець, як гэта адбываецца ў нас, знайсці нейкія новыя гурты для свайго фэсту. Нам вельмі прыемна, что гэта не проста нейкія грашовыя стасункі".

Уваход будзе адбывацца па квітках музею, якія каштуюць 10 тыс. руб. для дарослых і 5 тыс. руб для школьнікаў. Наведнікі будуць мець магчымасць не толькі паслухаць музыку, але і паглядзець усю экспазіцыю. Папярэдні продаж квіткоў у касах музею. Даведка: (029) 670 13 30.